4 кастрычніка а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай”.
Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографак міжваеннага перыяду, з 2008 года знаходзіцца ў апрацоўцы Фонду “Археалогія Фатаграфіі”. У велізарнай калекцыі, якая налічвае каля 6500 негатываў і 4500 пазітываў, захавалася не так шмат выставачных адбіткаў. Большасць з іх не перажыла вайну. Ацалелыя здымкі – гэта невялікія аўтарскія “кантролькі”, што паказваюць, перш за ўсё, працэс працы фатографкі і яе аўтарскі адбор любімых кадраў.
Выстава прадстаўляе некалькіх дзясяткаў з іх. Фатаграфіі невялікага фармату з 1928–1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі краявідаў у “піктарыяльнай” эстэтыцы, зробленыя “Лейкай”, і здымкі, што дакументуюць жыццё мясцовых жыхароў.
Прэзентацыя суправаджаецца паказам фільма “Я здымаю”. Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагментаў стужак Хамянтоўскай канца 1920–х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыццё фатографкі, яе сям'і і сяброў. Кароткаметражны фільм быў змантаваны са знойдзеных у архівах унікальных дакументальных кадраў, знятых самой мастачкай. Аўтарскі каментар да фільма напісаў Мікалай Лазінскі, а тэкст прачытала Юлія Станішэўска. Гэты матэрыял, падобна як і сам факт здымання фільмаў Хаментоўскай, доўга заставаўся невядомым, хаця на выставе ў Познані фатографка дэбютавала не паказам здымкаў, а менавіта фільмам. Аблічбоўка фільма была прафінансавана Нацыянальным Аўдыёвізуальным Інстытутам у рамках праграмы “Лічбавая спадчына”.
Прэзентаваны выбар здымкаў упершыню быў прадстаўлены ў рамках выставы “Маёнтак. Скульптуры з калекцыі сям’і ван Роўз, а таксама фільмы і фатаграфіі з архіва Зоф’і Хамянтоўскай” у Крулікарні (Варшава, 18 сакавіка – 17 мая 2015, група куратараў пад кіраўніцтвам Агнешкі Тарасюк у складзе: Катажына Кухарска–Хорнунг, Караліна Пухала–Роек, Міхал Лібера).
Выстава Зоф’і Хамянтоўскай з’яўляецца другой прэзентацыяй даробку фатографкі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Першая выстава адбылася ўвосень 2011 года ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе Еўрапейскага Саюза.
Выстава ў рамках Месяца Фатаграфіі ў Мінску: www.mfm.by/en.
Выстава працуе па 28 кастрычніка.
Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12
Тэлефон: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея