Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Паэтычная сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго»

  • 31.08.2018

31 жніўня а 16–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца паэтычная сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці ў рамках XХV Дня беларускага пісьменства.

У сустрэчы возьмуць удзел літаратары з Беларусі, Расіі, Казахстана, Літвы, Украіны, Кыргызстана, Узбекістана, Эквадора і іншых краін.

Беларускі бок прадставяць супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, радыё «Беларусь» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, беларускіх выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У выкананні аўтараў прагучаць творы на нацыянальных мовах, пераклады класікаў беларускай літаратуры на розных мовах свету, а таксама вершы замежных аўтараў на беларускай мове. Плануецца абмеркаваць ўвасабленне тэмы малой радзімы ў творах літаратуры ў міжнародным кантэксце.

Для ўдзельнікаў сустрэчы будзе арганізавана экскурсія па экспазіцыях музея «Беларусь: адраджэнне духоўнасці», «Ад рымскага дынарыя да беларускага рубля», па часавых мастацкіх выставах, а таксама прадэманстраваны інавацыйны праект установы – электронная кніга «Скарбы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь».

Адрас: г. Мінск, вул.Карла Маркса, 12

Тэлефон: 327–43–22