Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Хто шукае, той знойдзе! Здабываем веды!

  • 01.09.2018

Дарагія сябры! 1 верасня мы запрашаем Вас згуляць у адну гульню!

Нацыянальны гістарычны музей абнавіў знаёмы фармат і чакае Вас. Наш выклік для тых, хто не баіцца складанасцяў і уважлівы да дэталяў. Экспазіцыя па–ранейшаму поўная загадак, а мы зрабілі пошукі адказаў яшчэ больш заблытанымі. Мы гатовыя даць Вам толькі 60 хвілін, каб разблытаць таямніцу.

Гульня адбудзецца 1 верасня ў 15.00 і ў 17.00

Кошт з удзельніка 4 руб.

Колькасць гульцоў абмежавана. Каб прыняць удзел у гульні трэба абавязкова зарэгістравацца па тэлефоне +375 17 327 43 22