Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава твораў «Цветоотражение»

  • 03.08.2018

З 3 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе дэманстравацца выстава твораў «Цветоотражение» беларускай мастачкі Аксаны Шаляпінай. Мастачка вядомая тым, што піша свае карціны нестандартным спосабам – не пэндзлем, а пальцамі!

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 жывапісных работ, створаных на працягу апошніх 7 гадоў. Абстрактна–рэалістычныя творы выкананы ў стылі экспрэсіянізму.

Аксана Шаляпіна нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе. Скончыла мастацкую школу, архітэктурны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (цяпер БНТУ). Займаецца дызайнам інтэр'еру. Апошнія 10 гадоў асноўным напрамкам яе дзейнасці з'яўляецца жывапіс.

«Я прафесійна займаюся дызайнам інтэр'еру, і спачатку стварала карціны менавіта для сваіх інтэр'ераў, – распавядае Аксана. – А атрымалася, што гэта стала асобным напрамкам маёй творчасці».

Карціны Аксаны Шаляпінай вельмі запамінальныя і эмацыйныя, яркія і насычаныя.

На думку мастачкі, колер напаўняе нашае жыццё, змяняе не толькі настрой, але і дапамагае спазнаць сябе. Ён стымулюе пачуцці, расслабляе цела, абуджае ўспаміны, прымушае ўлюбляцца. «Колеры жыцця – яны ж розныя. І кожны выбірае свой".

Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Амерыцы, Германіі, Казахстане, Расіі, Грузіі, Фінляндыі, Італіі. Аксана з'яўляецца членам саюза мастакоў «Майстар–Міратворац».

Выстава твораў Аксаны Шаляпінай будзе працаваць да 20 жніўня.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22