У 2018 годзе Тэатру Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» споўнілася пяць гадоў. Да першага юбілею ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася і працуе да 28 ліпеня выстава "Звычайны Чараўнік: 5 гадоў тэатру Генадзя Гладкова ў Мінску”, якая распавядае аб супрацоўніцтве кампазітара, народнага артыста Расіі з беларускай трупай і прадстаўляе асноўныя творчыя вехі жыцця маладога творчага калектыву.
Нягледзячы на тое, што святочны сезон ужо закрыты, адзначаць яго «Тэрыторыя мюзікла» працягвае і запрашае ў музей на цыкл летніх музычных вечароў з удзелам вядучых салістаў тэатра і маладых артыстаў.
23 ліпеня адбудзецца творчы вечар саліста "Тэрыторыі мюзікла" і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Дзяніса Нямцова. У прафесіі Дзяніс Нямцоў ўжо больш за 20 гадоў, з якіх 12 жыве і працуе ў Мінску, пераехаўшы ў Беларусь з Новасібірска. На сённяшні дзень у яго багажы дзесяткі галоўных і характарных роляў у аперэтах і мюзіклах, праца з мэтрамі музычнага тэатра і статус «зоркі» свайго жанру, артыста, на якога ходзіць публіка. Прыхільнікаў Дзяніса Нямцова чакае вялікі сюрпрыз: у рамках свайго творчага вечара ён упершыню выканае песні ўласнага сачынення.
25 ліпеня выступяць маладыя актрысы тэатра Алена Бабук, Аліса Лапянок і Аляксандра Сінюковіч з праграмай «Ад класікі да мюзікла». За плячыма ва ўсіх гэтых артыстак акадэмічная музычная адукацыя і досвед працы ў розных прафесійных калектывах. А вынікам творчых пошукаў для кожнай з іх стала любоў да мюзікла — менавіта ў гэтым жанры яны змаглі найбольш поўна раскрыць сябе.
27 ліпеня адбудзецца творчы вечар артыста, харэографа, кіраўніка Тэатра Генадзя Гладкова Дзмітрыя Якубовіча. Ўлюбёнец гледачоў, адзін з лепшых беларускіх артыстаў у жанры «мюзікл» упершыню выступіць з сольным канцэртам фармату «тварам да твару» з публікай. Без тэатральнай рампы і аркестровай ямы, якая звычайна аддзяляе выканаўцу ад аўдыторыі, у гледачоў будзе магчымасць убачыць і спазнаць артыста значна лепш і, можа быць, зразумець для сябе, чаму менавіта ў Дзмітрыя Якубовіча атрымалася стварыць першы і адзіны ў Беларусі прафесійны прыватны тэатр мюзікла.
Пачатак усіх канцэртных праграм а 17 гадзіне.
Тэлефон для даведак +375 17 3278556 (“Тэрыторыя мюзікла”)
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5
Панядзелак – субота з 10.00 да 17.30
тэл. 220–26–67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея