Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Візіт супрацоўніка музея на III Міжнародны Кангрэс Еўрапейскай Федэрацыі клубаў і Асацыяцый ЮНЕСКА

  • 10.07.2018

З 28 чэрвеня па 1 ліпеня 2018 года супрацоўніца Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аўчыннікава Д.М. наведала III Міжнародны Кангрэс Еўрапейскай Федэрацыі клубаў і Асацыяцый ЮНЕСКА «Еўрапейская культурная спадчына – запрашэнне да дыялогу і супрацоўніцтва» ў рамках «Еўрапейскага года культурнай спадчыны 2018» у супрацоўніцтве з Клубам ЮНЕСКА «Моладзь і Музеі», які праходзіў у Румыніі.

Падчас візіту Дар'я Максімаўна выступіла з прэзентацыяй на тэму «Вопыт працы ў музеі. Выставачная дзейнасць», наведала Музей вінаградарства і урадлівасці, прысутнічала на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы "Тырговіштэ – архітэктурная и культурная спадчына", прыняла ўдзел у падпісанні дакумента аб унясенні раманса як музычнага румынскага жанру ў спіс ЮНЕСКА, наведала Нацыянальны музейны комплекс, Музей румынскага кнігадрукавання.

Візіт быў арганізаваны пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.