Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Графік работы на "Ноч музеяў-2015"

  • 13.05.2015

У сувязі з міжнароднай акцыяй "Ноч музеяў-2015" Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 16 мая будзе працаваць з 11.00 да 17.00, каса да 16.30. З 19.00 16 мая і да 01.00 17 мая – у музеі будуць праходзіць мерапрыемствы "Ночы музеяў". З 16.00 16 мая і да 01.00 17 мая ў дворыку музея будзе працаваць кірмаш майстроў, праходзіць майстар-класы па танцах, гульні на барабанах, канцэрт музычных гуртоў, прагляды фільмаў Міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile.

У сувязі з Міжнародным днём музеяў, дзень вольнага наведвання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пераносіцца з 27 на 18 мая.