Творчая сустрэча «Незнаёмы Караткевіч» адбудзецца 27 чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Напрыканцы першага летняга месяца адбудзецца творчая сустрэча «Незнаёмы Караткевіч». Падчас мерапрыемства дырэктар праграмы дакументальнага кіно ММКФ «Лістапад» Ірына Дзям’янава абмяркуе з удзельнікамі імпрэзы малавядомыя аспекты творчасці нашага славутага земляка. Сустрэча пачнецца а 19–й гадзіне ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).
Прысутныя даведаюцца пра Караткевіча–этнографа, паглядзяць шэраг унікальных дакументальных фільмаў пра Беларусь, створаных па сцэнарыях пісьменніка.
Уладзімір Караткевіч знаёмы нам перш за ўсё як класік беларускай літаратуры, выбітны паэт, празаік і публіцыст. Малавядомай застаецца другая важная частка яго прафесійнай біяграфіі. Караткевіч таксама быў заўзятым этнографам і фалькларыстам, цікавіўся народнымі казкамі, легендамі і паданнямі, якія ён рупліва збіраў не адзін год па ўсёй Беларусі.
У 1960 – 1970–х гадах Акадэмія навук Беларусі ініцыявала шэраг этнаграфічных экспедыцый па краіне. Вынікамі гэтых падарожжаў сталі збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, артыкулы, эсэ, даследаванні, а таксама дакументальныя кінастужкі, сцэнарыстам некаторых з iх выступіў Караткевіч.
На творчай сустрэчы «Незнаёмы Караткевіч» будуць паказаны малавядомыя шырокай аўдыторыі стужкі «Сведкі вечнасці» (1964), «Будзь шчаслівай, рака…» (1967), «Памяць каменя» (1966) і «Родная зямля» (1972), а таксама пройдзе іх абмеркаванне з удзелам даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Запрашаем далучыцца да сустрэчы і разам адкрыць незнаёмую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча.
Кошт білета – 8 руб.
Купіць білет можна на сайтах artcorporation.by, bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by ці па тэл. + 375 29 6226444
У дзень імпрэзы квіткі можна набыць у касе Музея гісторыі беларускага кіно.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея