Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Гісторыя ў этыкетках"

  • 11.06.2018

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” з 11 чэрвеня па 1 ліпеня 2018 года ў межах асноўнай экспазіцыі будзе дэманстравацца праект “Гісторыя ў этыкетках”, прысвечаны будаўніцтву Каралем Чапскім завода “Багемія” (сучаснае прадпрыемства ААТ “Піваварная кампанія Аліварыя”").

Асноўная экпсазіцыя Дома–музей I з'езда РСДРП на працягу многіх гадоў знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй горада Мінска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, з тымі падзеямі, што адбываліся ў яго культурным і палітычным жыцці.

Асаблівая ўвага нададзена асобе Караля Гутэн–Чапскага. У 1890 годзе граф Караль Чапскі быў абраны на пасаду гарадскога галавы Мінска, якую займаў да 1901 года.

Караль Чапскі праклаў першую конку, пабудаваў будынак Гарадского тэатра. Цэнтральныя вуліцы, што ішлі да вакзалаў і прадпрыемстваў, галава зрабіў брукаванымі. Таксама Чапскі з’яўляецца стваральнікам першай мінскай электрастанцыі, а сучаснае прадпрыемства ААТ “Піваварная кампанія Аліварыя”" — таксама яго пачынанне, для якога Караль Чапскі купіў будынак і новае меднае абсталяванне.

Менавіта тэме самага старога мінскага бровара прысвечаны экспазіцыйны праект асноўнай экспазіцыі, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознай калекцыйнай атрыбутыкай (этыкеткі, бірдэкелі), што адлюстроўваюць гісторыю піваварэння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама матэрыялы і фотаздымкі легендарнага сталічнага прадпрыемства.

Чакаем Вас на экпазіцыйным праекце “Гісторыя ў этыкетках”!

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 10.00 да 18.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum