Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава чэшскіх фатографаў

  • 01.06.2018

Іржы Карас мл. нарадзіўся ў 1980 годзе ў мараўскім горадзе Тршэбіч. Вучыўся ў гімназіі, затым у Графічнай школе горада Йіглава і Кінаакадэміі ў горадзе Пісэк. Працуе аператарам на ЧТ24 і займаецца мастацкай фатаграфіяй. Персанальныя выставы ў Чэскай Рэспубліцы і дзве выставы ў Беларусі. За выставу ў галерэі Тэалагічнага інстытута ў Мінску атрымаў падзяку Мітрапаліта Філарэта. Іржы экспануе партрэты сваіх сучаснікаў, а таксама фота майстроў беларускага выяўленчага мастацтва Барыса Аракчэева, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага і Леаніда Дударэнкі, зробленыя ў Мінску ў 2011 годзе.

Тэрэза Шлапотова – студэнтка сярэдняй эканамічнай школы. Нарадзілася ў 1998 годзе ў Празе. Некалькі гадоў захапляецца творчай фатаграфіяй. Гэта яе першая выстава. У экспазіцыі трыпціх «Горы без аб'ектыва» і серыя «Мім». Яе фатаграфіі – гэта свет фантазій.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22