Выстава «Звычайны Чараўнік: 5 гадоў Тэатру Генадзя Гладкова ў Мінску» раскажа гісторыю супрацоўніцтва кампазітара з беларускай трупай і адкрые невядомыя шырокай публіцы старонкі яго біяграфіі.
У 2018 годзе тэатру «Тэрыторыя мюзікла» споўнілася пяць гадоў, а гэта добрая нагода падвесці першыя вынікі. За гэты час новы тэатральны калектыў здолеў заваяваць сваю нішу, здабыць пастаяннага гледача і надзейна асталявацца ў беларускай творчай прасторы. У афішы тэатра – спектаклі на музыку Генадзя Гладкова «Яхім Ліс – дэтэктыў з дыпломам», «Сватаўство гусара», «Сабака на сене», «12 крэслаў», «Блакітны шчанюк», «Страсці па Цілю», «Маша і Віця супраць «Дзікіх гітар», а таксама мюзік–шоў па творах кампазітара «Формула кахання». Зусім хутка ў рэпертуары з'явіцца новая прэм'ера – мюзікл пра каханне «Звычайны цуд». Першы паказ абноўленай версіі мюзікла, аформленага ў стылістыцы сцімпанка, адбудзецца 21 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, а выстава ў філіяле НГМ РБ «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» стане своеасаблівай прэзентацыяй прэм'еры і, вядома ж, творчай дзейнасці калектыву ў цэлым.
Матэрыялы выставы раскажуць пра Генадзя Ігаравіча як у публічным, так і ў прыватным жыцці, раскрыюць «кухню» кампазітарскай працы і нагадаюць, колькі выдатных, усімі любімых музычных, тэатральных, мультыплікацыйных кінагісторый «Звычайны Чараўнік» паспеў стварыць.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены клавіры і партытуры тэатральных спектакляў Генадзя Гладкова з аўтарскімі пазнакамі і аўтографамі, знакавыя творы кампазітара за розныя перыяды яго творчай дзейнасці, касцюмы і рэквізіт да спектакляў «Тэрыторыі мюзікла», фатаграфіі і памятныя рэліквіі, звязаныя з жыццём тэатра.
На адкрыцці выставы адбудзецца музычная прэзентацыя новай прэм'еры: артысты Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» выканаюць нумары з мюзікла «Звычайны цуд».
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5
Панядзелак – субота з 10.00 да 17.30
тэл. 220–26–67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея