Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Закрыццё выставы "Боская камедыя"

  • 01.06.2018

Паважаныя сябры! 1 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае закрыццё выстаўкі графікі Сальвадора Далі "Боская камедыя". Пачатак а 17-й гадзіне. Арганізатары і куратар выставы правядуць завяршальнае мерапрыемства, дзе Вы зможаце спаўна атрымаць асалоду ад работ іспанскага жывапісца і правесці час у цёплай і сяброўскай атмасферы, а таксама падзяліцца сваімі ўражаннямі ад убачанага! Прыходзьце!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Тэл. (017) 327 43 22

Мінск, вул. К. Маркса, 12