Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Беларуская дэлегацыя ў Таджыкістане

  • 29.05.2018

Паважаныя сябры! 16 мая ў Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. Айні г. Душанбэ Рэспублікі Таджыкістан, у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, адбылася прэзентацыя выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Беларусь і беларусы".

Выстаўка – першы перасоўны праект, які спрабуе дасціпнай мовай распавесці аб асноўных этапах гістарычнага развіцця Беларусі, даць кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапаможа зразумець што такое Беларусь і хто такія беларусы.

На фота: Беларуская дэлегацыя ў Таджыкістане.