Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музейны арт-фестываль "Каляки–Маляки"

  • 02.06.2018

У першыя выхадныя лета, Нацыянальны гістарычны музей і студыя выяўленчага мастацтва "Каляки–Маляки" падрыхтавалі сапраўднае свята да Дня дзяцей!

2 чэрвеня а 12–й гадзіне, ва дворыку музея пачнецца яркі сямейны фестываль. Нашых гасцей чакаюць разнастайныя забавы і сюрпрызы.

Танцавальна–музычны калектыў "Пуговицы" будзе здзіўляць насычанай і звонкай праграмай. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар–класах ад "Веры и Анфисы", "Ты–творялкина", "ЭкоЛаборатории", "Картонного конструктора", Студыі свят "ТРЯМ" і нашых галоўных размалёвак "Каляк–Маляк". Кірмаш ремеслеников "Горошек–маркет" парадуе ўнікальнымі штучкамі, якія могуць стаць цёплым напамінам аб цудоўным дне.

У Музеі ўсіх чакае вялікі дзіцячы квэст і чароўнае знаёмства з Мешай, героем новай кнігі Надзеі Ясмінскай.

Наведванне арт–фестывалю ва дворыку – бясплатна. Уваход у музей для дзяцей – бясплатна.

Сустракайце лета ў Нацыянальным гістарычным музеі!

Тэлефоны для даведак: 327 43 22; 327 48 27.