У першыя выхадныя лета, Нацыянальны гістарычны музей і студыя выяўленчага мастацтва "Каляки–Маляки" падрыхтавалі сапраўднае свята да Дня дзяцей!
2 чэрвеня а 12–й гадзіне, ва дворыку музея пачнецца яркі сямейны фестываль. Нашых гасцей чакаюць разнастайныя забавы і сюрпрызы.
Танцавальна–музычны калектыў "Пуговицы" будзе здзіўляць насычанай і звонкай праграмай. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар–класах ад "Веры и Анфисы", "Ты–творялкина", "ЭкоЛаборатории", "Картонного конструктора", Студыі свят "ТРЯМ" і нашых галоўных размалёвак "Каляк–Маляк". Кірмаш ремеслеников "Горошек–маркет" парадуе ўнікальнымі штучкамі, якія могуць стаць цёплым напамінам аб цудоўным дне.
У Музеі ўсіх чакае вялікі дзіцячы квэст і чароўнае знаёмства з Мешай, героем новай кнігі Надзеі Ясмінскай.
Наведванне арт–фестывалю ва дворыку – бясплатна. Уваход у музей для дзяцей – бясплатна.
Сустракайце лета ў Нацыянальным гістарычным музеі!
Тэлефоны для даведак: 327 43 22; 327 48 27.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея