Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Візіт дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Паўла Сапоцька ў Кітай

  • 28.05.2018

18 мая на Міжнародным форуме кіраўнікоў музеяў, якой праводзіўся ў Шанхайскім гістарычным музеі ў рамках Міжнароднага дня музеяў, прыняў удзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Сапоцька.

У ходзе візіту адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Шанхайскай гістарычным музеем, прайшоў шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам Шанхайскага мастацкага музея, Музея ЭКСПА і Сучжоўскага музея, а таксама праведзены перамовы з віцэ–прэзідэнтам Міжнароднай рады музеяў ICOM Ан Лаішунам, дырэктарам Нацыянальнага музея Ліхтэнштэйна Райнэрам Волкамерам, куратарам спецыяльных праектаў Гарадскога музея Вантаа (Фінляндыя) Карынай Яцінен і інш.

Візіт, арганізаваны пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі, садзейнічаў умацаванню партнёрскіх кантактаў з кітайскімі калегамі, знаёмству з вопытам работы ўстаноў культуры і суб'ектаў індустрыі турызму ў рамках папулярызацыі гістарычнай спадчыны рэгіёнаў КНР, вывучэнню эканамічнага складальніка музейнай галіны Кітая.

Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Шанхайскім гістарычным музеем.

У час сустрэчы з дырэктарам Музея ЭКСПА Кевінам Ю.