Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Міжнародны Дзень медыцынскай сястры Мiнскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

  • 12.05.2018

12 мая 2018 года Мінская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь арганізуюць інфармацыйна–прафілактычную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага Дня медыцынскай сястры.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае:

1. 12.00–13.00 – круглы стол для медыцынскіх сясцёр міласэрнасці Мiнскай абласной арганізацыі БТЧК пры ўдзеле прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення аховы здароўя і камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;

2. 13.00–15.00 – матывацыйна–заахвочвальная экскурсія па музею для супрацоўнікаў Службы сясцёр міласэрнасці БТЧК;

3. 12.00–17.00 – праца інтэрактыўнай пляцоўкі «Ацэнка рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў» для наведвальнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць кансультацыю і скласці «карту здаровага паводзінаў».

Даведачна:

Служба сясцёр міласэрнасці БТЧК

У 1964 годзе ў рамках БТЧК была сфарміравана Служба сясцёр міласэрнасці (ССМ) для забеспячэння надомнага патранажу і догляду за інвалідамі Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння асноўны напрамак дзейнасці ССМ БТЧК – аказанне медыка–сацыяльнай і паліятыўнай медыцынскай дапамогі тым, хто жыве ў нястачы: адзінокім і адзінока пражываючым людзям пажылога і старэчага ўзросту, людзям з псіхічнымі расстройствамі, анкалагічнымі і іншымі хранічнымі цяжкімі захворваннямі, людзям з інваліднасцю і ВІЧ/СНІД . Людзі з інваліднасцю складаюць каля 60% падапечных ССМ БТЧК.

ССМ Мінскай ГА БТЧК арыентуецца на аказанне медыка–сацыяльнай дапамогі дома.

У 2017 годзе ў ССМ Мінскай ГА БТЧК працавалі 30 медыцынскіх сясцёр міласэрнасці і 11 малодшых сясцёр міласэрнасці. Медыка–сацыяльную дапамогу дома атрымалі 200 чалавек, з іх 45% – гэта людзі, якія перажываюць рэзка выяўленае абмежаванне жыццядзейнасці з прычыны захворванняў, дэфектаў або траўмаў, цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэнню.

У цяперашні час у Мінскай ГА БТЧК працуе 27 медыцынскіх сясцёр міласэрнасці і 9 малодшых сясцёр міласэрнасці. На абслугоўванні і апецы сясцёр 149 чалавек.

Сёстрам міласэрнасці дапамагаюць валанцёры – моладзь і пажылыя людзі, якія аказваюць падапечным паслугі сацыяльнай і гаспадарча–бытавой дапамогі.