Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень «Зорных войнаў» у Доме–музеі I з'езда РСДРП

  • 04.05.2018

Сябры! 4 мая ў свеце адзначаецца Дзень «Зорных войнаў». Яшчэ гэты дзень называюць «Днём Люка Скайуокера», у гонар аднаго з галоўных герояў фільма. Традыцыя адзначаць гэты дзень у календары ў прыхільнікаў культавай кінасагі склалася пасля таго, як у адной з частак прагучала фраза «May the Force be with you», што перакладаецца з ангельскай як «Хай будзе з табой Сіла». Але многія фанаты кінаэпапеі тлумачаць яе як «May the fourth be with you» – «Хай будзе з табой 4 мая».

Фэндом Star Wars. Беларусь хоча адзначыць гэтае свята разам з вамі. Усіх прыхільнікаў сагі і проста жадаючых выдатна правесці час чакаем у Доме–музеі I з'езда РСДРП 4 мая з 19:00 да 21:00. Вас чакае магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з персанажамі сагі, пастраляць у інтэрактыўным ціры, пагуляць у тэматычныя настольныя гульні, выпрабаваць сябе ў забаўляльных віктарынах, а таксама шмат іншага.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, п–т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum