Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку"

  • 07.05.2018

7 мая 2018 г. а 17–ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку».

Гісторыя абутку налічвае 30 000 гадоў. Яна відазмянялася разам з патрэбамі грамадства, паказвала прыналежнасць гаспадара да пэщнага сацыяльнага класа, адлюстроўвала яго дабрабыт. У наш час абутак працягвае іграць важную ролю ў іміджы любога чалавека, незалежна ад таго, сачыць ён за модай ці не. Сама па сабе мода – гэта нешта зыбкае, нясталае, цыклічнае. Народжаныя аднойчы пад ціскам грамадскіх падзей і эвалюцыі культуры сілуэты абавязкова паявяцца зноў у розных варыяцыях і праявах. Бо вядома, што дызайнеры чэрпаюць натхненне адусюль, але ільвіную долю – з мінулага. Таму гісторыю трэба памятаць і ведаць.

На выставе "Пад туфлікам у Музы" з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць абутак, які насілі ў Беларусі на працягу 20 стагоддзя. Фондавыя калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў поўны рэдкімі экзэмплярамі, ад лапцей і валёнкаў да бальных туфляў.

І, канешна, на выставе прадстаўлены сучасныя ўзоры дызайнерскай думкі. Упершыню ў Мінску фантастычныя туфлі Лэдзі Гага і іншыя незямныя рэчы, створаныя рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса, вядомым дызайнерам Янжэм Нядвецкім. А таксама эксклюзіўная калекцыя, пашытая ўручную спецыяльна для праекта "Пад туфлікам у Музы" майстрамі самага вядомага люксового брэнда абутку ў Беларусі кампаніі "Studio Sutoria", аўтарскі валяны абутак майстра Чэрняковіч Юліі, цікавыя ўзоры рэтра–калекцыі "Хараство ХХ стагоддзя" вядомага беларускага стыліста Таццяны Анюковай, абутак для гульні ў боўлінг боўлінг–цэнтра «Madison» і шмат іншага.

Самы просты спосаб абудзіць сваю фантазію фантазію і прымусіць мозг генераваць новыя ідэі – паглядзець на выбітныя ўзоры мастацкай і дызайнерскай творчасці. Гісторыя абутку вельмі цікавая, поўная загадак і нечаканасцяў, напоўнена сакрэтамі майстэрства і натхнення. Рыхтуйцеся здзіўляцца!

Экспазіцыя даступная для наведвання з 7 мая па 10 чэрвеня 2018 г.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Тэл. (017) 327 43 22