Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўная выстава "Займальная астраномія. Цуды Сусвету"

  • 27.04.2018

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, "Дом–музей I з'езда РСДРП", з 27 красавіка па 29 лiпеня 2018 года, упершыню ў Мінску, будзе працаваць інтэрактыўная пазнавальная выстава "Займальная астраномія. Цуды Сусвету", падрыхтаваная сумесна з Мінскім музеем папулярнай навукі "Элемента".

Зорнае неба – адна з самых велічных карцін прыроды, даступных зроку чалавека. Яе сузіранне натхняла мастакоў і паэтаў ва ўсе часы. Выстава "Займальная астраномія. Цуды Сусвету" – свайго роду адлюстраванне астранамічных ведаў і ўяўленняў пра навакольны свет і практычным іх выкарыстанні.

Наведвальнікаў выставы чакае знаёмства з гісторыяй зараджэння планеты Зямля, займальнае астранамічнае падарожжа па іншых планетах Сонечнай сістэмы. Тут можна правесці эксперыменты з прызмай Давэ, якая праламляе святло, радыёметрам Крукса, паслухаць, як гучыць ваш голас на розных планетах Сонечнай сістэмы, убачыць сілавыя лініі магнітнага поля Зямлі, паглядзець, як працуе сонечная батарэя на міжнароднай касмічнай станцыі.

З дапамогай металашукальніка кожны зможа вызначыць, які з прадметаў можа быць патэнцыйным метэарытам, а таксама ўбачыць шар Тэсла, намаляваць ўласнае сузор'е.

Дадзены праект будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым, якія змогуць дакрануцца да сваёй дзіцячай мары: надзець шлем астранаўта, пабудаваць сваю касмічную ракету.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі неабходна ўзаемадзейнічаць, даследаваць.

На выставе экспанаты кранаць не толькі можна, але і патрэбна!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum