Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Лекцыя "(Ужо не)таемнае жыццё Сальвадора Далі"

  • 18.04.2018

Увага! 21 красавіка а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца лекцыя "(Ужо не)таемнае жыццё Сальвадора Далі".

Не сакрэт, што Сальвадор Далі пісаў не толькі карціны, але і аб'ёмныя дзённікі, якія цалкам цягнуць на самастойныя мастацкія выказванні. «Ці не генія?», – без лішняй сціпласці пытаецца (ці нават хутчэй сцвярджае) ён у першай жа главе нашумелай кнігі «Таемнае жыццё Сальвадора Далі, расказанае ім самім» і без хітрыкаў прымаецца агаляць перад чытачом вытокі славутага «генія». Чым не матэрыял для аналізу? У ходзе лекцыі мы вывучым марфалогію мастацкай мовы Сальвадора Далі і паспрабуем звесці візуальнасць і тэкст у адзіную знакавую сістэму. Расказвае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, лінгвіст, сакратар Міжнароднай рады музеяў Беларусі. Будзе вельмі цікава! Абавязкова прыходзьце!

Уваход на выставу па квіткам: поўны – 10 руб., студэнты – 8 руб., школьнікі, пенсіянеры – 5 руб.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: вул. К. Маркса, 12

Тэл. (017) 327 43 22