Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Чалавек. Без межаў"

  • 06.04.2018

6 красавіка 2018 года ў 18.00 у выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адкрыецца персанальная выстава маладога фатографа Вары Лебядзенка "Чалавек. Без межаў".

Як Дыяген, шукаць чалавека не проста, але часам каб убачыць – дастаткова адкрыць вочы. Чалавек у Беларусі і іншых краінах свету – вось галоўны герой гэтай гісторыі. Фатаграфія адкрыла магчымасць убачыць чалавека ў самых розных сітуацыях, на розных канцах зямлі.

Выстава – вынік падарожжаў, ажыццёўленых адным фатографам за некалькі гадоў. Гэта сума ўражанняў і назіранняў за людзьмі.

Калекцыя ўключае ў сябе фотапартрэты, зробленыя ў Перу, Мексіцы, Кубе, Дамініканскай Рэспубліцы, Ямайцы, Канадзе, Беларусі і Літве, а таксама на Кайманавых выспах.

Вара Лебядзенка нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Канадзе, удзельнічала ў конкурсах, друкавалася ў часопісах Канады.

Выстава працуе штодня з 11–00 да 18–30.

Мінск, вул. Свярдлова, 4, выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно.

Даведкі па тэл 8 017 327–10–75 або 8 029 627–10–75

Кошт квіткоў:

3,5 руб. – дарослыя

2,5 руб. – студэнты

2 руб. – школьнікі і пенсіянеры

Кантакты для СМІ:

Вара Лебядзенка, аўтар выставы +375 29 3399944

www.variastudio.com