Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Сардзінія – вачыма мастакоў"

  • 06.04.2018

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе мастацкую выстаўку "Сардзінія – вачыма мастакоў". На выставе будуць прадстаўлены работы 18 мастакоў з Беларусі, 7 прадстаўнікоў Расіі і 8 удзельнікаў з Кальяры (Сардзінія).

Любоў да прыгожага вострава Сардзінія прадставяць мастакі: Прадзюсарскага цэнтра «Мастацтва будучыні» (Расійская Федэрацыя), Аргкамітэту «Беларускі Тыдзень мастацтва» (Рэспубліка Беларусь), Культурная асацыяцыя мастакоў «Кола фартуны» (Італьянская Рэспубліка), пры падтрымцы Прэзідыума Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія (Італьянская Рэспубліка) і СТАА «Італа–беларускі цэнтр супрацоўніцтва і адукацыі "Сардзінія"» (Рэспубліка Беларусь).

Мэта выставы: прадставіць максімальна шырокую палітру прыгажосці рэгіёну, пашырыць творчыя межы для мастакоў, абмен творчымі стылямі і досведам.

Сардзінія. Гэтая часцінка сушы лічыцца рэліктавай зямлёй, якая паднялася з дна мора 600 млн. гадоў таму, задоўга да з'яўлення Еўрапейскага мацерыка. Галоўнай славутасцю вострава з'яўляецца незвычайна празрыстае і прыгожае мора. Пляжы Сардзініі пакрытыя белымі ці залацістымі пяскамі ў залежнасці ад узбярэжжа. Адасобленыя бухты тут мяжуюць з карставымі пячорамі, гранітнымі скаламі, дубовымі гаямі і салянымі азёрамі, і дзе можна ўбачыць зграі фламінга.

Разнастайнасць фарбаў натхняе многіх творчых людзей ўвасабляць самыя яркія ідэі ў сваіх тварэннях.

У кастрычніку 2017 года ў Кальяры адбылася выстава беларускіх мастакоў, дзе была прадстаўлена разнастайнасць арт–аб'ектаў, выкананых у класічным, авангардным, абстрактным і рэлігійным стылях. У час знаходжання на востраве, мастакі атрымалі натхненне ад прыгажосці мясцовага пейзажу, фарбаў ўзыходу, эмоцыі мора, зносін з людзьмі, што мела адлюстраванне ў іх палотнах, якія яны паспелі напісаць за час знаходжання на Сардзініі. Тады і нарадзілася ідэя прадставіць выставу палотнаў беларускіх мастакоў аб Сардзініі ў Мінску. Італьянскія і расійскія калегі таксама палічылі гонарам далучыцца да дадзенага праекту. Яны прадставілі сваё бачанне і адчуванне рэгіёну. Такім чынам, нарадзіўся сумесны праект трох краін, у якім прыгажосць гэтага цудоўнага краю адлюстравана кожным мастаком прафесійным поглядам, тэхнікай, веданнем гісторыі і жыцця.

Аргкамітэт «Беларускі Тыдзень мастацтва»

Рыбакова Людміла

+37544 77 999 68

info@bonstake.com

www.bonstake.com

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 286–74–03