Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Спартыўны алфавіт"

  • 23.03.2018

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, "Дом–музей I з'езда РСДРП", з 23 сакавіка па 22 красавіка 2018 года будзе праходзіць выстава "Спартыўны алфавіт".

Спартыўная тэма вельмі актуальная з прыходам вясны, калі з надыходам цяпла многія звяртаюць увагу на актыўны адпачынак і заняткі спортам, асабліва яго летнімі відамі.

Але акрамя непасрэдна спорту (футбола, гандбола, рэгбі і г.д.), прыцягвае ўвагу і спадарожная спартыўная гісторыя, а таксама розныя спартыўныя калекцыі, якія з'яўляюцца неад'емнай яго часткай.

На працягу дзесяцігоддзяў, разам з развіццём спартыўных гульняў, развівалася і культура падтрымкі каманд і нацыянальных зборных. Сцягі, шалікі, песні, гімны – без гэтага цяпер немагчыма сабе ўявіць ні адзін спартыўны матч або спаборніцтва.

На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца не толькі з непасрэдна спартыўнай атрыбутыкай (шалікі, сцягі, праграмкі, значкі, спартыўная форма, аўтографы і г.д.) некаторых відаў спорту, але і з іншымі спартыўнымі калекцыямі.

Сярод экспанатаў: першыя футбольныя праграмкі незалежнай Рэспублікі Беларусь, аўтографы Франца Бекенбаўэра, Аляксандра Андрыеўскага, Глена Хэнлана і іншых вядомых спартсменаў, арыгінальная гульнявая форма мінскага Рэала і многае іншае.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выхадных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum