Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Праграма мерапрыемстваў у рамках выставы Сальвадора Далі "Боская камедыя"

  • 17.03.2018

Дарагія наведвальнікі! Прадстаўляем вашай увазе праграму мерапрыемстваў у рамках выставы Сальвадора Далі "Боская камедыя"!

17 сакавіка а 14–й гадзіне – Дантэ і яго "Боская камедыя" Частка 1. Расказвае Сяргей Васільевіч Логіш, загадчык кафедры раманскага мовазнаўства БДУ, кавалер Італіі.

24 сакавіка а 14–й гадзіне – Ксілаграфія і іншыя тэхнікі друкаванай графікі. Таямніцы вытворчасці. Расказвае Андрэй Басалыга, мастак, графік–практык, член Саюза мастакоў.

31 сакавіка а 14–й гадзіне – Мерапрыемства ўдакладняецца.

7 красавіка а 14–й гадзіне – Дантэ і яго "Боская камедыя" частка 2.

14 красавіка а 14–й гадзіне – Сюррэалізм і псіхааналіз. Кароткі экскурс у праблематыку стылю. Расказвае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, лінгвіст, сакратар Міжнароднага савета музеяў Беларусі.

21 красавіка а 17–й гадзіне – (Ужо не) таемнае жыццё Сальвадора Далі, напісанае візуальным тэкстам. Расказвае Аліна Стралкоўская.

Уваход на мерапрыемствы па квітках на выставу.

Тэл. для даведак: 327 43 22