22 студзеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" пачне працу аўтарская выстава фатаграфіі "13–е Акно".
Гуляючы па гарадскіх вулачках, мы перыядычна кідаем погляд на вокны – часам дзеля знаёмства з архітэктурай і яе дэталямі, асабліва калі перад намі будынкі старых кварталаў, аздобленыя дэкаратыўнай ляпнінай і драўлянымі аканіцамі, або мудрагеліста ўпрыгожаныя вокны гатычных касцёлаў, ці проста вокны пякарні або маленькай крамкі, якая гандлюе старадаўнімі прадметамі, што захоўваюць таямніцы мінулых эпох.
А часам вокны становяцца кнігай гарадской душы, якая дазваляе нам убачыць схаваныя ад простага погляду старонкі паўсядзённага побыту, паказваючы, нібы кніжныя ілюстрацыі, жыццё сваіх гаспадароў–аўтараў.
На выставе прадстаўлены дванадцать работ фатографа А. Ліннэманна (аўтар фотаэкспазіцый "Der letzte Herbst", "Metropolis"), які працуе ў розных жанрах, у тым ліку вулічнай фатаграфіі. Аўтар выкарыстоўвае толькі аналагавыя фотаапараты і часцей чорна–белую плёнку.
Экспазіцыя дэманструе здымкі, зробленыя ў перыяд з 2016 па 2017 год падчас наведвання культурнага цэнтра Галіцыі Львова. У работах адлюстраваны стылістычныя асаблівасці гарадской архітэктуры, спалучэнне актуальных элементаў дэкору і класічных формаў, а таксама перададзена атмасфера сучаснага турыстычнага горада, які здолеў захаваць дух шматвекавой гісторыі і традыцыі розных культур сваіх насельнікаў.
Наведвальнікам нашай выставы мы прапануем зазірнуць ва львоўскія вокны, якія пакінулі чорна–белы адбітак імгненняў гарадскога жыцця і застылых пад матавым вэлюмам фатаграфіі.
Дом–музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290–68–47
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея