З 31 студзеня па 18 лютага 2018 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе адкрыта выстава «Great Britain». Гэта сумесны адукацыйны праект мастачкі Антаніны Петрыкоўскай і музея, дзе праз карціны, музейныя прадметы, кніжныя выданні можна даведацца больш пра Вялікабрытанію, яе гісторыю, культуру і мастацтва.
Антаніна Петрыкоўская нарадзілася і вырасла ў Казахстане. У Маскве атрымала спецыяльнасць інжынера–электроніка, па размеркаванні прыехала ў Мінск. Скончыла курс прадзюсэра ў Міжнародным вучэбным медыяцэнтры ў Даніі. Працавала пры Беларускім саюзе кінематаграфістаў у камандзе па арганізацыі Міжнародных жаночых фестываляў у 1995–1998 гг., Міжнародным грамадскім аб’яднанні жанчын «Інтэрфорум» у якасці менеджэра культурных праектаў. На працягу 6 гадоў рабіла праекты для Упраўлення ААН у Беларусі. У 2003–2004 гг. выступала ініцыятарам і арганізатарам Міжнароднага фестываля для дзяцей «Крыштальны бусел» – фестываля відэафільмаў, створаных дзецьмі да 18 гадоў. Да 2007 г. была прадзюсэрам фестываля ў Фондзе па выяўленні і падтрымцы талентаў трэцяга тысячагоддзя.
Антаніна Петрыкоўская заўсёды любіла маляваць, але лічыла гэта сваім хобі, якое стала сур’ёзнай часткаю жыцця мастачкі. Яе творы знаходяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Вялікабрытаніі.
Вялікабрытанію мастачка ўпершыню наведала ў 2003 г. і была настолькі ўражана краінай, яе гісторыяй, мастацтвам і літаратурай, што гэта стало вядучай тэмай яе жывапісу.
Пейзажы Антаніны Петрыкоўскай выкананы ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым на дзіва рамантычныя і паэтычныя па настрою, напоўнены святлом і паветрам, любоўю да старой Англіі, дзе кожны камень, дрэва, травінка маюць нейкую сваю гісторыю.
Асаблівасць выставы «Great Britain» у тым, што некаторыя карціны можна будзе пабачыць толькі аднойчы – на выставе: мастачка мае намер перадаць у дар частку карцін арганізацыі National Trust (UK), якая займаецца захаваннем гістарычных будынкаў, помнікаў і месц Вялікабрытаніі.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл .: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея