Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя абноўленай кіназалы Музея гісторыі беларускага кіно

  • 22.12.2017

22 снежня 2017 г. у 18–30 у Музеі гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) адбудзецца па–свойму этапнае для гэтай установы культуры падзея – прэзентацыя абноўленай кіназалы.

Пры ўсёй разнастайнасці экспанатаў любога музея кіно, галоўным з іх усё ж з'яўляецца фільм як культурная і гістарычная каштоўнасць. Пазнаёміцца жа з гэтай каштоўнасцю паўнавартасна можна толькі паглядзеўшы яе ад пачатку і да канца на экране. Менавіта таму галоўным памяшканнем музея кіно, яго, так бы мовіць, сэрцам, з'яўляецца кіназала. Што, у прыватнасці, наглядна пацвердзіў і 17–гадовы досвед працы Музея гісторыі беларускага кіно. Арганізаваныя ў яго кіназале паказы кінакласікі (так званая «экранная экспазіцыя») – самы запатрабаваны тут від паслуг.

Амаль увесь мінулы перыяд сярэдняя запаўняльнасць музейнай кіназалы дасягала 90%, многія паказы праходзілі з аншлагам, а іншыя з іх па патрабаванні публікі паўтараліся па два–тры разы. Дарэчы, менавіта спрактыкаваныя аматары падарожжаў у «залаты век кіно» дапамагалі супрацоўнікам музея вызначаць тэмы многіх будучых рэтраспектыў. Менавіта дзякуючы актыўнасці гледачоў у практыку ўвайшлі такія формы працы як «Сеанс для дваіх», «Сеанс па падпісцы» і г.д.

Працуючы для аматараў кінамастацтва, супрацоўнікі музея вельмі даражаць іх меркаваннем. І практычна ўсе пажаданні–прапановы, сфармуляваныя ў спецыяльнай кнізе, былі (хай часам і з адтэрміноўкай у адзін–два гады) выкананы. Невыканальным заставалася толькі адно пажаданне – зрабіць знаходжанне ў кіназале больш камфортным. Да таго часу, пакуль Музей гісторыі беларускага кіно не стаў філіялам ДУ «Нацыянальны гiстарычны музей»!

22 снежня кіназала паўстане ў новым, стылізаваным пад рэтра–кінатэатр абліччы (архітэктурна–мастацкі праект Лаўрэата Дзяржпрэміі Рэспублікі Беларусь Вольгі Мацкевіч, мэбля ад ПВУП «КВКдызайн»), г.зн. фактычна адбудзецца яго дэбют у новай якасці (адсюль і назва «Дубль 2»). Адпаведную атмасферу выкананнем папуры з мелодый кіно дапаможа стварыць Аляксей Цімонін, які выступіць у ролі тапёра. Удзельнікі падзеі зробяць невялікі экскурс у мінулае «экраннай экспазіцыі» музея, стануць прызёрамі спецыяльнай бяспройгрышнай латарэі, атрымаюць зарад станоўчых эмоцый ад тэматычнай відэапраграмы.

Прысвяціўшы падзею «заслужанаму кінаглядачу», для якога кінакласіка была і застаецца непераходзячай каштоўнасцю, зносіны з якім былі надзвычай узаемаплённымі ў мінулым, супрацоўнікі музея спадзяюцца захаваць лепшыя традыцыі гэтых зносін і ў далейшым.

Уваход на падзею БЯСПЛАТНЫ, але па ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКАХ, якія можна атрымаць у музеі штодня з 10–00 да 18–30. КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНАЯ!

Даведкі па тэл. 327–10–75; (8029) 627–10–75.