Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ByCard

  • 05.12.2017

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з гонарам абвяшчае аб пачатку супрацоўніцтва з вядомым інтэрнет–сервісам BYCARD.BY. Мы сталі першым дзяржаўным музеем Беларусі, які распачаў анлайн–продаж электронных квіткоў на наведванне сталых экспазіцый, выстаў і мерапрыемстваў.

Зараз госці Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў могуць загадзя падрыхтаваць свой візіт. Квіткі прадаюцца праз афіцыйны сайт http://histmuseum.by ці непасрэдна праз партал http://www.bycard.by/. Гэта азначае максімальную зручнасць для наведвальнікаў – яны могуць загадзя спланаваць свой візіт. Таксама з`явілася магчымасць выкарыстоўваць квіткі як прыемныя і арыгінальныя падарункі. Нарэшце, адчыняюцца новыя перспектывы для арганізацыі групавых і карпаратыўных візітаў.

Укараненне новага сэрвіса продажу квіткоў анлайн дэманструе жаданне Нацыянальнага гістарычнага музея выкарыстоўваць у сваёй працы перадавыя бізнэс–тэхналогіі. Супрацоўніцтва з BYCARD.BY дазволіць значна павялічыць пазнавальнасць музея паміж самай шырокай аудыторыі.

Місія музея ў сучасным свеце – быць не «сховішчам старажытнасцяў», цікавым толькі вузкаму колу знаўцаў, а месцам грамадскіх камунікацый, пляцоўкай для правядзення цікавых культурных і адукацыйных праэктаў. Продаж электронных квіткоў анлайн дазволіць Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь у поўнай ступені адпавядаць ролі сучаснага музея – адчыненага для масавага наведвальніка і гатовага забяспечыць максімальны камфорт сваім гасцям.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,

тэл. 327 43 22