Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экспазіцыя плакатаў, прысвечаная 100–годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі

  • 27.10.2017

У музейнай прасторы “Галерэя” рыхтуецца да паказу экспазіцыя плакатаў, прысвечаная 100–годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Калекцыя плакатаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь налічвае каля 17 тысяч адзінак. У ёй прадстаўлены плакаты ад 1914 года па сённяшні дзень. Асноўную частку складаюць палітычныя плакаты 1950–1980–х гадоў, выдадзеныя ў Маскве, Ленінградзе, Мінску і прысвечаныя знешняй палітыцы, барацьбе за мір, піянерскай і камсамольскай арганізацыям, Канстытуцыі і іншым пытанням жыцця былога СССР.

Поруч з палітычнымі калекцыя захоўвае плакаты, скіраваныя на ахову помнікаў гісторыі і культуры, прапаганду дасягненняў беларускага кнігадрукавання, народнай творчасці, і інш. Практычна ўсе галіны дзейнасці знаходзіліся ў сферы ўвагі мастакоў–плакатыстаў: прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і тэхніка, перапіс насельніцтва… Недахопы ў будаўніцтве, ахове здароўя, гандлі знайшлі адлюстраванне ў сатырычных плакатах.

Экспазіцыя падрыхтавана Вольгай Драпеза – старшым навуковым супрацоўнікам аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22