Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя мастацкага альбома “Лев Дашкевіч. Фатаграфіі”

  • 27.10.2017

27 кастрычніка а 16–й гадзіне ў рамках працы выставы, прысвечанай 135– годдзю з дня нараджэння фатографа Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы “Беларусі прысвячаецца… “ адбудзецца прэзентацыя мастацкага альбома “Лев Дашкевіч. Фатаграфіі”– унікальнага выдавецкага праекту, рэалізаванага камандай “Месяц Фатаграфіі ў Мінску”.

Выданне з’яўляецца другім альбомам серыі “Бібліятэка Месяца фатаграфіі ў Мінску”, у якой публікуюцца працы беларускіх фатографаў, што не маглі зрабіць гэтага самастойна пры жыцці. Асноўная мэта альбомаў серыі – пазнаёміць шырокую аўдыторыю гледачоў з дзейнасцю людей, што аказалі моцны ўплыў на развіццё і ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва.

Альбом прадстаўляе фатаграфічную спадчыну выбітнай асобы свайго часу – Льва Урбанавіча Дашкевіча (1882–1957). Фотамастак, педагог, вучоны–даследчык, мастацтвазнаўца. Пачынальнік піктарыяльнай фатаграфіі на Беларусі, першы, хто распрацаваў і пачаў выкладаць у вышэйшых навучальных установах Беларусі курс мастацкай фатаграфіі.

У альбоме змешчаны ўсе асноўныя фатаграфічныя творы Льва Дашкевіча (1912–1952), шмат з якіх увайшлі у класіку не толькі айчыннай, але і еўрапейскай фатаграфіі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея РБ і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Усе фатаграфічныя выявы суправаджаюцца падрабязнай даведачнай інфармацыяй.

Выданне зацікавіць шырокае кола чытачоў – ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, культурай, этнаграфіяй, фатаграфіяй.

Альбом выдадзены невялікім накладам – 299 асобнікаў на беларускай і англійскай мовах.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

тэл. 327 43 22