Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Чаго мы чакаем ад канкурсантаў? Зварот Далінскай Е.А.

  • 25.10.2017

Чаго мы чакаем ад канкурсантаў?

Людзі, якія глядзяць на Музей знутры, маюць пэўны пункт погляду - прафесійны і, быць можа, не заўсёды бачаць і адчуваюць, то, што бачаць і адчуваюць наведвальнікі. Бо Музей - вельмі складаны арганізм, ён пастаянна змяняецца і актыўна ўзаемадзейнічае са знешнім асяроддзем. Мне было б цікава ўбачыць, якім уяўляецца музей нашым гасцям, што сімвалічнае, добрае, важнае і зразумелае для ўсіх можа быць складзена ў фармаце невялікай паштоўкі.

Е.А. Далінская

Загадчык аддзела музейных камунікацый

Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь