26 кастрычніка 2017 года ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачне працу выстава «Старая, старая кухня».
Экспазіцыя налічвае больш за 100 прадметаў даўніны розных эпох, якія маюць дачыненне да побыту людзей свайго часу, а таксама, якія даўно служылі чалавеку для палягчэння яго бытавых умоў, стваралі ўтульнасць і ўпрыгожвалі яго жыллё. Яны наглядна адлюстроўваюць эвалюцыю чалавечай думкі і тэхнічнага прагрэсу ў знаёмых рэчах. Тут можна ўбачыць прадметы хатняга побыту XVI–ХХ стагоддзяў: розныя бытавыя прыборы і кухонныя рэчы, сабраныя з усяго свету.
Наведвальнікі выставы «Старая, старая кухня» трапляюць у дзіўная царства рарытэтных хатніх кухонных рэчаў, бытавой тэхнікі, абсталявання: дзіўных сокавыціскалак, механічных машынак для нарэзкі, таркі – увогуле, усяго таго, што калісьці цешыла сваёй навізной гаспадынь, а цяпер стала рарытэтам.
Старыя рэчы бываюць на здзіўленне вельмі простымі ў звароце, але вельмі эфектыўнымі і зручнымі. Напрыклад, механізм для ачысткі фруктаў ці бульбы, або прынада для працірання ягад. Як мы колем арэхі? Звычайным малатком. Аказваецца, для гэтага былі спецыяльныя інструменты, большасць у выглядзе шчыпцоў або прэса, разлічаныя, як правіла, на два віды арэхаў – грэцкія і лясныя.
Сярод кухонных прыладаў ёсць таксама унікальныя мясарубкі, прылады для чысткі гародніны і садавіны, перамолвання цукру і вырабу сасісак, чайнікі, першыя кухонныя камбайны і многае іншае.
Акрамя таго, на выставе прадстаўлена ўнікальная калекцыя старадаўніх прасаў. Тут і звычайныя чыгунныя, і на пару. Ёсць вугальныя, а таксама іх керамічныя і драўляныя «суродзічы». Самы цяжкі важыць 16 кілаграмаў. Самыя маленькія – керамічныя, іх даўжыня – не больш чым пяць сантыметраў. У сярэднія вякі такімі разгладжвалі каўняры і абшэўкі шляхетным вяльможам.
Адзін з найбольш арыгінальных – гэта амерыканскі спіртавы прас. У яго залівалі спірт, падпальвалі і прас награваўся. У нашай краіне ён з'явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя і каштаваў даражэй каровы – пяць рублёў. А «патрыярх» экспазіцыі прасаў датуецца XVI стагоддзем – гэта англійская карабельны прас у выглядзе патэльні, куды змяшчалі гарачае вуголле.
Асобна, як элемент дэкору, прадстаўленыя сувенірныя прасы.
Размешчаны экспанаты такім чынам, што наведвальнік можа без вялікіх намаганняў прасачыць тэхнічны прагрэс і тэндэнцыі змены бытавой тэхнікі.
Адно з галоўных адрозненняў выставы складаецца ў тым, што многія экспанаты можна памацаць рукамі.
Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14
Без выхадных з 10.00 да 18.00
Каса з 10.00 да 17.30
Тэл. для даведак: (017) 286–74–03
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея