Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



УВАГА! КОНКУРС! БІЛЕТ-ПАШТОЎКА

  • 26.10.2017

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб'яўляе конкурс на лепшы малюнак для вонкавага боку новых ўваходных білетаў. Напярэдадні стварэння новай пашыранай экспазіцыі і з мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны краіны, білет будзе несці таксама функцыю паштоўкі. Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе. Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: білет–паштоўка для дарослых і білет–паштоўка для дзяцей. Быць можа менавіта Ваша імя, як аўтара, будзе паказана на кожным білеце–паштоўцы галоўнага гістарычнага музея краіны. Па выніках конкурсу будзе арганізавана выстава работ фіналістаў. Мы чакаем прапаноў ад усіх творчых людзей Беларусі. Поспехаў Вам!

Конкурс будзе праходзіць з 23 кастрычніка 2017 года па 30 студзеня 2018 года. Прыём заявак заканчваецца 24 снежня 2017 года.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае інфармацыйных партнёраў для асвятлення конкурсу.

УМОВЫ КОНКУРСУ

1. Вітаецца малюнак прадметаў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

2. Пажадана размяшчэнне малюнка ў альбомным фармаце (памер паштоўкі 16 Х 9,5 см).

3. Неабходна адзначыць імя, прозвішча, род заняткаў, месца жыхарства, кантактны тэлефон.

4. Неабходна пазначыць, у якой намінацыі Вы ўдзельнічаеце.

5. Заяўкі адпраўляйце на электронны адрас: histmusticket@gmail.com

Падрабязныя ўмовы ў «Палажэнні аб правядзенні конкурсу» на афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь www.hismuseum.by і па тэлефонах +37517 3274322, +37517 3274827