Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Я вам чароўны свет адкрыю..."

  • 21.09.2017

21 верасня 2017 года ў 17.00 у Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбудзецца адкрыццё выставы вышытых карцін «Я вам чароўны свет адкрыю ...» клуба "Сузор'е" і ГА Беларускага саюза жанчын.

Больш за восем гадоў існуе клуб "Сузор'е", які аб'ядноўвае жанчын розных узростаў і прафесій, закаханых безаглядна ў вышыўку.

Вышывальшчыцы бачаць навакольны нас свет па–іншаму. Гэта своеасаблівы погляд праз вушка іголкі, калі ўсе звычайнае ператвараецца ў чараўніцтва!

Гэты незвычайны свет ствараецца на кавалачках тканіны з дапамогай маленькай іголачкі і рознакаляровых нітачак! Але як шмат кветак і адцення, як шмат дзіўных і незвычайных сюжэтаў прадстаўлена тут!

Кожная праца – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю, з велізарным жаданнем зрабіць наша жыццё дзіўней і прыгажэй!

Гасцёўня Уладзіслава Галубка, клуб "Сузор'е" і ГА «Беларускі саюз жанчын» прадстаўляюць увазе наведвальнікаў выставу вышытых карцін «Я вам чароўны свет адкрыю ... ».

У камернай зале Гасцёўні будзе прадстаўлена каля сарака вышытых карцін, выкананых у рознай тэхніцы ручной вышыўкі!

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных з 9.00 да 17.30

Каса з 9.00 да 16.30

Тэл. для даведак: (017) 286–74–03