Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Літоўская Прэс–Фатаграфія. 15 гадоў"

  • 19.09.2017

20 верасня 2017 года а 18–й гадзіне ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і ў сувязі з 25–годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі будзе адкрыта выстава "Літоўская Прэс–Фатаграфія. 15 гадоў". На выставе прадстаўлены лепшыя працы 15–га конкурсу прэс–фота Літвы – выключны гадавы агляд найбольш значных падзей сучаснага жыцця краіны вачыма прафесійных літоўскіх фатографаў.

Сёння навіны актыўна ўрываюцца ў наша жыццё і формы іх прэзентацыі відазмяняюцца з непрадказальнай хуткасцю. Мы падвяргаемся ўздзеянню ўсё большага патоку інфармацыі і малюнкаў; аднак незразумела – ці становімся мы больш інфармаванымі і кампетэнтнымі ў пытаннях акаляючага нас свету. Часам паток інфармацыі пачынае раздражняць, бо спажыванне не значыць разуменне. Наша ўспрыманне таго, чым з'яўляюцца сродкі масавай інфармацыі і чым яны маглі б быць, пастаянна змяняюцца. Сёння мы часта пытаем сябе, каму і чаму мы можам давяраць. Журналісцкая этыка, вернасць прафесійным стандартам, дакладнасць і прафесійная адказнасць гарантуюць давер грамадства. СМІ ўсё больш складана заставацца незалежнымі, хоць гэта адна з асноў журналістыкі, якая ў той жа час патрабуе велічэзнай адказнасці. Калі вера ў фотажурналістыку страчана – фатаграфія можа ператварыцца ў адну з тысяч крыніц, якія па сутнасці з'яўляюцца інфармацыйным шумам. Паток такой інфармацыі становіцца безаблічным, губляе сваіх чытачоў і гледачоў, і ў рэшце рэшт губляе сваю каштоўнасць. Доўг тых, хто стварае, і тых, хто спажывае – зрабіць усё магчымае, каб гэтага не адбылося.

Ініцыятыва Літоўскага клуба прэс–фатографаў, які аб'ядноўвае больш за 50 адданых сваёй справе прафесіяналаў, – праводзіць нацыянальны конкурс фотажурналістыкі, – якая стартавала ў 2002 годзе, набыла сацыяльную значнасць і прапануе эфектыўную платформу для канцэнтраванага агляду і папулярызацыі літоўскай прэс–фатаграфіі. Конкурс адкрыты для ўсіх фатографаў, якія працуюць на літоўскую прэсу або рэгулярна з ёй супрацоўнічаюць.

Колькасць заявак, атрыманых арганізатарамі юбілейнага конкурсу прэс–фота Літвы, была ніжэй з–за ўвядзення больш строгіх правілаў, якія прадугледжваюць больш адказны падыход да фотажурналістыцы. Удзел у конкурсе быў абмежаваны выключна фатографамі, якія пастаянна супрацоўнічаюць з медыя і прафесійная праца якіх патрабуе вялікай адказнасці за кожнае візуальнае паведамленне, якое яны выстаўляюць на публіку. Упершыню, да падачы сваіх фатаграфій, удзельнікі конкурсу павінны былі прыняць звод этычных норм і правілаў конкурсу. Галоўная ўмова заключалася ў тым, што фотажурналіст падчас здымак якой–небудзь падзеі не павінен уплываць на тое, што адбываюцца. Ён павінен быць упэўнены ў тым, што гэта не пастаноўка. Фатограф ні ў якім разе не павінен прымаць актыўнага ўдзелу ў падзеі, не павінен яе змяняць, спрабаваць паўтарыць ці зрэжысіраваць. У візуальным аповедзе павінна захавацца цэласнасць фатаграфіі і паслядоўнасць падзей, якія адбываюцца.

Нацыянальныя конкурсы прэс–фатаграфіі ладзяцца ва ўсім свеце, існуюе і некалькі міжнародных конкурсаў. Найбольш важныя падзеі сучаснага хутказменлiвага свету, яго радасці і праблемы адлюстраваныя ў працах фотажурналістаў пры дапамозе візуальнай мовы. Літоўскі клуб прэс–фатографаў вызнае адказны падыход да фотажурналістыцы і аб'ядноўвае людзей, якія разумеюць сваё пакліканне. Акрамя задачы інфармаваць, сучасны візуальны журналіст павінен быць гатовы далучаць, натхняць і адукаваць.

На гэтай юбілейнай выставе прадстаўлены лепшыя працы, створаныя фотажурналістамі Літвы ў 2015 годзе і адабраныя міжнародным журы. У конкурсе ўдзельнічала 102 фатографа. Больш за 4000 прац былі прадстаўлены імі ў заяўленыя катэгорыі: навіны, жыццё, партрэт, год Еўропы, культура, дыпламатыя, забавы, армія, спорт, навакольнае асяроддзе і яе ахова, гламур і фотогісторыя / рэпартаж. У восьмы раз фатографамі, якія ўвайшлі ў шортліст, выбіралася лепшая фатаграфія, за якую ўручаўся прыз. Адзіная катэгорыя – "забавы" – не была звязана правіламі фотажурналістыкі і ў яе было дазволена ўключаць фатаграфіі, апрацаваныя з дапамогай камп'ютэрных праграм. У кожнай катэгорыі пераможцу ўручалася ўзнагарода – Залатая Рама.

Літоўскі клуб прэс–фатографаў з радасцю і хваляваннем прадстаўляе выставу ў Беларусі. У гэтым годзе яна з поспехам дэманстравалася практычна ва ўсіх вялікіх і малых гарадах Літвы, а гэтак жа ў ЗША і Канадзе. У рамках выставы прадугледжана партфоліо–рэвю і шэраг лекцый, якія будуць цікавыя не толькі прафесійным фатографам, але і ўсім аматарам дакументальнай фатаграфіі. Выстава стала магчымай пры падтрымцы ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" і амбасады Літвы ў Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што фатаграфіі прадставяць лепш за тысячу слоў усе аспекты жыцця сучаснай Літвы, што, несумненна, паспрыяе умацаванню добрасуседскіх адносін і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі.

Выстава працуе штодня з 10–00 да 19–00.

Куратары выставы: Віктар Сянькоў (Беларусь) – +375 33 3638828

Ёнас Стаселіс (Літва)

Даведкі па тэл. 8 017 327–10–75 або 8 029 627–10–75