Гомельскі палацава-паркавы ансамбль удзельнічае ў выставачным праекце “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” прадметамі з калекцый абразоў, старадрукаваных кніг, металу. Памятны кубак, прысвечаны падзеям вайны 1812 года, выраблены ў 1815 годзе паводле мадэлі графа Фёдара Талстога. Дарэчы будзе нагадаць, што царква заўсёды бласлаўляла воінаў на ратны подзвіг у імя Айчыны.
На сценках кубка са збору Гомельскага палацава-паркавага ансамблю выгравіраваны тэксты: “Мір Еўропе”, “З намі Бог”, змешчаны рэльефы з выявамі батальных сцэн, герба Расійскай імперыі, а таксама партрэтамі расійскіх імператараў.
Фёдар Пятровіч Талстой – вядомы жывапісец, медальер, скульптар у свой час вучыўся ў Полацкім іезуіцкім калегіуме. Пасля вайны 1812 года ён выпусціў серыю медальёнаў, накіды якіх потым былі выкарыстаны для аднаго з праектаў Аляксандраўскай калоны ў Санкт-Пецярбургу.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея