Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Мой родны кут, як ты мне мілы" ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Сербія

  • 01.09.2017

1 верасня 2017 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Сербія (г. Бялград) адчыняецца выстава жывапісных твораў беларускіх мастакоў “Мой родны кут, як ты мне мілы” са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У невялікай экспазіцыі прадстаўлены працы розных мастацкіх стыляў і накірункаў: творы мастакоў-прафесіяналаў, членаў Саюза мастакоў Беларусі – Віталя Цвіркі, Міхаіла Карпука, Уладзіміра Капшая, Мікалая Назаранкі, а таксама майстраў інсітнага жанру, самабытных народных мастакоў, што не маюць спецыяльнай адукацыі – Лідзіі Трохалевай, Пятра Іванова, Федора Хадасоўскага. Вельмі лірічны і цёплы погляд на Беларусь адлюстраваны ў творах беларускага мастака, які пастаянна пражывае ў Малдове, члена Саюза мастакоў Малдовы Вячаслава Ігнаценкі.

Усе гэтыя творы, такія розныя па сваёй манеры выканання і погляду на навакольны мір, некаторыя з іх выкананыя нават за межамі сваёй краіны, яднае адно – любоў да сваёй Радзімы, свайго народу, што як неўміручая жывая крыніца пітае і натхняе іх талент.