Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч кажаноў 8 верасня!

  • 08.09.2017

Запрашаем сустрэць восень з кажанамі — шмат цікавостак чакае вас у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) 8 верасня з 18 да 22 гадзінаў. Уваход вольны! Цягам вечара вы даведаецеся, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама як наўмысна зрабіць ім домік.

Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым.

Разынкай вечару стане кажан–квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства! Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.

– Кажаны – не птушкі, але патрабуюць не меншай увагі і аховы. Адна з праблемаў датычыцца дрэннага «іміджу» кажаноў, пры сутыкненні з чалавекам кажана рэдка чакае цёплае стаўленне... Важна з маленства ўсведамляць, тлумачыць дзецям, што гэта не жудасныя істоты з фільмаў жахаў, а паўнапраўныя гаспадары горада і гэтага свету, якіх варта паважаць і шанаваць. На нашым мерапрыемстве будзе магчымасць развеяць стэрыатыпы аб гэтых жывёлах як дзеткам, так і дарослым, даведацца аб іх шмат новага, а таксама зразумець, як сябе правільна паводзіць пры сустрэчы – часам яны выпадкова завітваюць у кватэры. Новыя веды і ўласны сувенірны кажанчык чакаюць вас 8 верасня! – запрашае спецыялiстка па кампанiях i акцыях АПБ Карына Салавей.

Да сустрэчы!

Мерапрыемства праходзіць у межах 20–й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня–пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, ях асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе. А таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г.Мінск, вул. К.Маркса, 12

тэл. 327 43 22