Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Скульптура “Пастыр”

  • 22.08.2017

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ўдзельнічае ў выставачным праекце “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” шэрагам унікальных музейных прадметаў. Гэта абразы, прадметы літургіі, творы жывапісу, кніжныя выданні, узоры царкоўнага аблачэння. Скульптура “Пастыр” створана ў сярэдзіне 20 стагоддзя невядомым майстрам з Гродна.

У Новым запавеце можна прачытаць наступнае: “Я есмь пастырь добрый: пастырь добрый полагает жизнь свою за овец”. Гэтыя словы тлумачаць ролю Ісуса Хрыста ў якасці настаўніка, які паказвае чалавецтву існы шлях. Разам з тым, як сведчаць творы выяўленчага мастацтва, гэта не партрэт Хрыста, а цалкам алегарычная выява маладога безбародага пастуха з авечкаю. Даследчыкі бачаць у дадзенай іканаграфіі уплыў антычнай традыцыі. Справа ў тым, што ў Бібліі сустракаецца забарона на выяву Бога, спатрэбілася не адно стагоддзе, каб выпрацаваць канцэпцыю і каноны хрысціянскага мастацтва.

Рускімі іканапісцамі самыя раннія выявы Добрага Пастыра створаны ў 18 стагоддзі.