Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Мы наш, мы новы мір пабудуем..."

  • 11.08.2017

Сябры! 11 жніўня 2017 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга (Петрапаўлаўская крэпасць, Каменданцкі дом) адбудзецца адкрыццё выставы "Мы наш, мы новы мір пабудуем ..."

Выстава прэзентуе плакаты, паштоўкі, а таксама творы з фарфору, прысвечаныя рэвалюцыйнай тэматыцы, са збораў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

2017 год адзначаны стагоддзем з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Напярэдадні гэтай даты, а таксама ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўным музеем гісторыі Санкт-Пецярбурга і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана выстава "Мы наш, мы новы мір пабудуем".