Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Паказ кароткаметражных фільмаў Урбан Сінема Віжн (Urban CinemaVision)

  • 23.07.2017

23 ліпеня 2017 года ў 21.30 ва дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (вул. Карла Маркса, 12) адбудзецца паказ кароткаметражных фільмаў з праграмы Урбан Сінема Віжн (Urban CinemaVision).

Урбан Сінема Віжн – праграма перасовачнага праекта "Кинабалаган", які быў спецыяльна задуманы для імправізаваных паказаў у публічных адкрытых прасторах: плошчах, скверах, набярэжных, вуліцах, пераходах і іншых гарадскіх месцах. "Кинабалаган" быў арганізаваны ў 2013 годзе кінаманамі–энтузіястамі супольнасці Кінаклуб.орг, яго асноўнымі прынцыпамі з'яўляюцца адкрытасць, мабільнасць і даступнасць мастацтва.

Праграма дэманстравалася ў многіх гарадах Еўропы: Вена, Варшава, Кракаў, Брно, Браціслава і іншых. Як правіла, фільмы праецыраваліся на глухія светлыя сцены, візуальна змяняючы гарадскі ландшафт. Паколькі праграма арыентавана на гарадской рытм жыцця, працягласць кожнага фільма не перавышае трох хвілін. Тэматыка і спецыфіка фільмаў вар'іруюцца ад вострасацыяльных работ да арт–праектаў.

Урбан Сінема Віжн прадстаўлена фільмамі розных краін, сярод якіх, напрыклад, фільмы "Забытыя асобы" рэжысёр Н.Недзелькоў (Сербія), "Аполіс", рэжысёр Д.Квірк (ЗША), "Зноў цішыня", рэжысёр Т.Персівал (Вялікабрытанія) і іншыя.

Паказ ажыццяўляецца з выкарыстаннем Кинолета–амфібіі, вандроўнай самаробна–самаходнай кінаустаноўкі. Праграма завершыць фестываль Нефільтраванага кіно, які будзе праходзіць у Мінску з 21 па 23 ліпеня.

Уваход вольны.

Знайсці больш падрабязную інфармацыю і сачыць за магчымымі зменамі:

https://www.facebook.com/unfiltered.cinema/

https://vk.com/pre_cpm

Расклад фэсту Нефільтраванага кіно:

21 ліпеня, пятніца

12.00 – Творчая сустрэча з іспанскім рэжысёрам, журналістам, выкладчыкам Пражскай кінашколы Дыега Фандосам (Беларусьфільм)

18.30 – Конкурсныя праграмы эксперыментальных фільмаў і анімацыі (НЦСМ, Някрасава 3)

21.30 – Нефільтраванае кіно (Арт–прастора "Мёд", Талбухіна 4)

22 ліпеня, субота

16.00 – Конкурсная дакументальная праграма (НЦСМ, Някрасава 3)

18.00 – Конкурсная праграма ігравых фільмаў (НЦСМ, Някрасава 3)

21.30 – Нефільтраванае кіно (Арт–прастора "Мёд", Талбухіна 4)

23 ліпеня, нядзеля

12.00 – Майстар клас рэжысёра Майкла Флорэса (Музей Азгура)

21.30 – Оупен–эйр паказ "Урбан Сінема Віжн" (дворык Нацыянальнага гістарычнага музея, К.Маркса 12)