Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Сцэнічны касцюм ансамбля “Песняры” – 90–ыя гг."

  • 05.07.2017

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 05.07.2017 г. пачне працаваць выстаўка “Сцэнічны касцюм ансамбля “Песняры” – 90–ыя гг.”. Касцюмы былі падараваны музею тыдзень таму калектывам ДУ “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”. Музей выражае падзяку за сумесную працу і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

Калектыў ансамбля “Песняры” 1990–ых гадоў назаўсёды застанецца ў сэрцах і думках цэлага пакалення. Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з унікальнымі сцэнічнымі касцюмамі і аднавіць тыя эмоцыі, якія былі атрыманы на канцертах ансамбля.

Падчас экспанавання выстаўкі будуць гучаць песні ў выкананні ансамбля “Песняры” тых часоў.

Запрашаем у музей!

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay