Музыка не змаўкала нават падчас вайны. Песні таго часу былі закліканы падтрымліваць баявы дух салдат, дарыць людзям надзею. У гады Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся добра ўсім вядомыя кампазіцыі: «Свяшчэнная вайна», «Чакай мяне», «Цёмная ноч» і інш.
Беларускія кампазітары таксама ўнеслі свой уклад у музычную культуру той няпростай эпохі. Сваёй творчасцю яны праўдзіва паказалі, якая небяспека павісла над Радзімай, умацоўвалі ў сэрцах людзей веру і ўпэўненасць у Вялікай Перамозе.
Напярэдадні знакавага дзяржаўнага свята, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае наведаць унікальную выстаўку «Песні часоў вайны».
На выстаўцы будуць прадстаўлены рэдкія матэрыялы з фондаў нашага музея: нотныя рукапісы і выданні, партытуры знакамітых беларускіх кампазітараў. Наведвальнікі змогуць пабачыць творы І.І. Любана, А.В. Багатырова, Л.К. Захлеўнага, Б.М. Пянчука, Г.К. Пукста, напісаныя ў першай палове 1940–х гадоў.
Таксама на выстаўцы будуць прадстаўлены творы Я.А. Глебава і К.Д. Цесакова, напісаныя ўжо ў пасляваенны перыяд і прысвечаныя героям і падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Выстаўка будзе доўжыцца з 30.06.2017 па 14.07.2017
Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак 220–26–67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея