28 чэрвеня 2017 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, адбудзецца адкрыццё выставы «Візіты і візіткі: дыпламатыя ў кішэні».
Сёння міжнародныя зносіны перастала быць прэрагатывай толькі прафесійных дыпламатаў. Мнагакратна павялічваюцца кантакты з замежнымі партнёрамі па лініі «народнай дыпламатыі» – паміж мясцовымі органамі ўлады, прадпрыемствамі і ўстановамі, грамадскімі, культурнымі арганізацыямі і саюзамі, прадпрымальніцкімі і іншымі структурамі. Для дасягнення паспяховай міжнароднай, часта міжкультурнай камунікацыі важна выкарыстанне агульнапрынятых міжнародных нормаў і правілаў паводзін. Абмен візітнымі карткамі з'яўляецца адной з формаў зносін ў знешніх сувязях. Візітная картка – норма і правіла добрага тону.
Выстава «Візіты і візіткі: дыпламатыя ў кішэні» ўключае ў сябе візітныя карткі і прадметы, звязаныя з палітычнымі, гістарычнымі дзеячамі, дзеячамі культуры і прадстаўнікамі дзелавых колаў, якім яны належаць. Візітныя карткі, прадстаўленыя на выставе, ілюструюць гісторыю дыпламатычнага і дзелавога этыкету. Узрост самых ранніх візітных картак налічвае больш за дзве з паловай тысяч гадоў. Першыя візітоўкі з'явіліся яшчэ ў старажытным Кітаі, аднак, у сучасным разуменні яны пачалі выкарыстоўвацца ў ХІХ стагоддзі, калі ў Еўропе сфармавалася традыцыя асабістых візітаў.
У экспазіцыі наведвальнік зможа ўбачыць візіткі канца ХІХ стагоддзя, якія належалі прадстаўнікам дваранскага саслоўя, у прыватнасці, надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбану Клеафасовічу Дашкевічу, а таксама ваеннаму і палітычнаму дзеячу Расійскай імперыі Гассану Амуратовічу Канапацкаму. Пасля рэвалюцыі дыпламатычны этыкет зведаў значныя змены, аднак візітныя карткі не толькі захавалі, але і умацавалі сваё значэнне. Развіццё традыцый дыпламатычнага этыкету ў ХХ стагоддзі прадстаўлена службовымі пасведчаннямі і візітнымі карткамі першага міністра замежных спраў БССР Кузьмы Венедыктавічы Кісялёва і маршала Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава.
У сучасным свеце візітная картка ўяўляе сабой паўнавартасны інструмент дзелавых зносін і з'яўляецца неад'емнай часткай дыпламатычнага этыкету. Мноства візітовак паслоў і кіраўнікоў дзяржаў, прадстаўленых на выставе, ілюструюць шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Вялікая ўвага візітнай карткай як сродках інфармацыйнай прадстаўнічасці надаецца сёння і ў дзелавой сферы. На выставе экспануюцца візітныя карткі прадстаўнікоў буйнога бізнесу, СМІ, дзеячаў у сферы культуры, навукі, рэлігіі.
Шэраг прадметаў, прадстаўленых у рамках выставы, быў адабраны з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і выстаўляецца ўпершыню. Партнёрам пры фарміраванні экспазіцыі выступіла Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, якая перадала выданні з візітнымі карткамі, аўтографамі і дароўнымі надпісамі, каштоўныя выданні мініяцюрнай кнігі.
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 38, 4 пад'езд
Тэл. для даведак: 8 (017) 327 46 11
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея