Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Белкіналета – 2017"

  • 09.06.2017

«Белкіналета» – праект каманды фестывалю Cinema Perpetuum Mobile. Маладыя энтузіясты ад кіно ўжо не першы год працягваюць знаёміць мінчан з айчынным кіно – на бязвыплатнай аснове. Праграма гэтага года выглядае наступным чынам:

9 чэрвеня, 22.00 – архіў беларускага DIY за дзесяць гадоў.

23 чэрвеня, 22.00 – "Каханне і партнёрства» – фільм Мікіты Лаўрэцкага – самай, мабыць, вялікай надзеі сучаснага беларускага кіно. Гэта гісторыя пра каханне і, як вы маглі здагадацца, партнёрства праз прызму Віцебска.

7 ліпеня, 22.00 – праект Майстэрні сацыяльнага кіно, зборнік дакументальных работ пра тых людзей, якія жывуць побач з намі, але часта мы не ведаем пра іх мінулае.

21 ліпеня, 21.30 – рэтраспектыва Юліі Ралко, дакументалісткі. Фільм «Орша ... Мінск ... Орша ...» і іншыя работы, якія спалучаюць урбаністычныя і лірычныя матывы.

4 жніўня, 21.30 – рэтраспектыва Дзмітрыя Велескевіча. Аўтар, які раней працаваў пераважна ў галіне эксперыментальнага кіно, паспрабаваў сябе ў дакументальным.

18 жніўня, 21.30 – гендэрная праграма.

1 верасня, 21.30 – праграма маладога беларускага кіно.