Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сябры музея

У 2010 годзе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да агульнаеўрапейскай традыцыі – наданне ганаровага звання найбольш актыўным прыхільнікам музея. Гэта акцыя мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем музея, арганізаваць шырокі дыялог і партнёрства з арганізацыямі, установамі і прыватнымі асобамі. У сувязі з гэтым было распрацавана "Палажэнне аб ганаровым званні сябра Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь".

Сярод першых дзесяці ганаровых сябраў спадарыня Людміла Сідорская, якая перадала ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь тры лічбавыя копіі партрэтаў вядомых постацей айчыннай гісторыі XVIII стагоддзя, зробленыя з карцін са збору Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, спонсары, мецэнаты і прыватныя асобы.

Сябры Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: Сідорская Л.У., Мальдзіс А.І., Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Ягораў Г.А., Горшман А.М., Вярыга В.А., Кунц Г.І., Варабей М.М., Мамантава В.А. У 2011 годзе спіс сяброў музея папоўніўся наступнымі імёнамі: В.А.Дзітлава, В.В.Вядрэнка, В.А.Качан, Э.М.Пятроўскі, У.Я.Крукоўскі, С.М.Урэцкая, кампанія JТІ.

У 2013 годзе званне было нададзена кандыдату гістарычных навук Кісялеву Васілю Кузьмічу, кандыдату фізіка-матэматычных навук Круглік Алене Кузмінічнай, Ходан Валянціне Барысаўне, Кілінай Алене Барысаўне, прафесару Раманаваў Таццяне Аляксандраўне, Хрысценка Таісіі Фёдараўне, Каралько Алене Сцяпанаўне, Сайко Ігару Уладзіміравічу, Грышэлю Адрэту Рафаілавічу.

Уручэнне пасведчанняў сябраў музея традыцыйна адбываецца падчас ўрачыстага адкрыцця выстаўкі "Экспануецца ўпершыню". Такім чынам музей выказвае ўдзячнасць тым людзям і арганізацыям, якія выказалі падтрымку і прынялі актыўны ўдзел у жыцці музея.