Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава, прысвечаная святу Перамогі

У прасторы «Галерэя» Нацыянальнага гістарычнага музея адкрылася выстава, прысвечаная святу Перамогі. Яе склалі плакаты са збору музея і серыя фотаздымкаў сябра Народнага фотаклуба “Мінск” Сяргея Кавалёва.
Плакаты, створаныя савецкімі мастакамі К.Фінагенавым, М.Авакумавым, Ф.Антонавым, М.Жукавым і іншымі, выйшлі ў свет у 1941–1943 гадах у дзяржаўным выдавецтве «Искусство» (Масква, Ленінград). На здымках Сяргея Кавалёва – фрагменты святкавання 45-х угодкаў Вялікай Перамогі ў Мінску ў 1990 годзе.