Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзелавыя партнёры

Japan Tobacco International

Міжнародная кампанія Japan Tobacco International і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь актыўна супрацоўнічаюць паміж сабой з 2010 г. У снежні 2010 г. паміж структурамі была заключана дамова, накіраваная на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца наступных кірунках: музейная, інфармацыйна-выдавецкая, культурна-адукацыйная і дабрачынная дзейнасць.

Партнёрства паміж JTI і Нацыянальным гістарычным музеем стала значным дадаткам да шэрагу буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй. Сярод яркіх прыкладаў стратэгічнага супрацоўніцтва JTI з музеямі сусветнага ўзроўня можна прывесці шматгадовую падтрымку Дзяржаўнага Эрмітажа і Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна ў Расіі, Луўра ў Францыі і Музея Прада ў Іспаніі.

У Беларусі JTI вядзе шырокую дабрачынную дзейнасць, у прыватнасці, накіраваную на падтрымку культуры і мастацтва, старых людзей, узнаўленне помнікаў архітэктуры, умацаванне японска-беларускіх культурных сувязяў.

Сумесныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея і JTI сталі пераможцамі ў конкурснай намінацыі Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі" – "Лепшая партнёрская дзейнасць".

Japan Tobacco International (JTI) з'яўляецца падраздзяленнем Japan Tobacco Group of Companies (JT), вядучага міжнароднага вытворцы тытунёвых вырабаў. JTI валодае такімі сусветна вядомымі маркамі цыгарэт, як Winston, Mild Seven і Camel, а таксама Benson & Hedges, Silk Cut, Sobranie, Glamour і LD. Цэнтральны офіс JTI размешчаны ў г. Жэнева, Швейцарыя. JTI рэалізуе сваю прадукцыю ў 120 краінах. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце: www.jti.com.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі з 2011 па 2014 гг. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь быў паспяхова рэалізаваны шэраг праектаў:

  • Распрацоўка і стварэнне новага сайта музея.
  • Рэстаўрацыя харугваў XVIІІ ст., рэстаўрацыя іконы XVIІІ ст.
  • Выданне серыі "Скарбы Беларусі", альбома "Рарытэта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь", чарговага нумара навуковага часопіса "Музейны веснік", манаграфіі Юрыя Лаўрыка "Кнігі і кнігазборы куцеінскага Багаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст."
  • Стварэнне гістарычнай рэканструкцыі гістарычных постаццяў князёў Ягайлы і Вітаўта для будучай экспазіцыі.
  • Правядзення выстаў "Палац вялікіх князёў літоўскіх" (2012), "Каштоўныя ўзоры" (2012), "Скарбы Украіны" (2013), "Белая Русь і яе суседзі" (2013), "Рэчы паміж жыццём і смерцю" (2014), "Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны, арыенталіст"(2014).
  • Набыццё новых прадметаў у музейную калекцыю: карта "Lithuania" з атласа Меркатара пачатку XVII ст., кадзіла XII–XIII стст. з выявай Хрыста, абраз "Маці Божая Бялыніцкая"канца ХІХ ст. і іншае.
  • Умацаванне тэхнічнай базы музея.

ААТ "Пріорбанк"

З 2013 г. Нацыянальны гістарычны музей актыўна супрацоўнічае з ААТ "Пріорбанк". За гэты час з фінансавай падтрымкі "Пріорбанка" стала магчымым рэалізацыя сумеснага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Рускага этнаграфічнага музея "Белая Русь і яе суседзі", а таксама выданне альбома, які змяшчае інфармацыю пра найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея.

"Пріорбанк" заснаваны ў 1989 г. і на сённяшні дзень з’яўляецца буйнейшым прыватным універсальным банкам Рэспублікі Беларусь, які дае шырокі спектр фінансавых паслуг, як фізічным, так і юрыдычным асобам.

ААТ "Белзнешэканамбанк"

Супрацоўніцтва ААТ "Белзнешэканамбанк" і Нацыянальнага гістарычнага музея пачалося ў 2008 г. Першым з рэалізаваных буйных сумесных праектаў стала садзейнічанне банка ў набыцці ўнікальнай карты Вялікага Княства Літоўскага канцу XVI – пачатка XVII ст. Праца па стварэнні гэтай карты распачалася ў Нясвіжы, па ініцыятыве Крыштафа Радзівіла. Мастацкае афармленне карты выканана вядомым гравёрам Томашам Макоўскім. З усіх асобнікаў карты, выдадзеных у Амстэрдаме ў 1613 г., да нашага часу захавалася толькі два, прычым абодва ў замежных калекцыях. Вяртанне аднаго з іх у Беларусь, стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву музея і банка, яно ўвайшло ў спіс найважнейшых культурных падзей 2008 г. у краіне.

У 2009 г. на сродкі ААТ "Белзнешэканамбанка" для музея быў набыты камплект старадрукаваных кніг XVII – XVIII ст. Некалі гэтая калекцыя кніг рэлігійнага зместу была часткай бібліятэкі Будслаўскага бернардынскага манастыра. Сярод набытых для музея выданняў – "Рымскі місал" (1772 г.), надрукаваны ў Венецыі Іосіфам Арландэлі, "Рымскі рытуал", кароткая кананічная бібліятэка Люцыя Ферарыса, "Тэалагічная бібліятэка прапаведнікаў" Вінцента Гудры і інш. Большасць з набытых кніг прысутнічае ў Беларусі ў адзінкавым экзэпляры, або некалькіх асобніках. Асаблівай гістарычнай каштоўнасцю валодаюць маластаронкавыя выданні.

У 2010 г. ААТ "Белзнешэканамбанк" аказаў музею фінансавую дапамогу ў набыцці ўнікальнага артэфакта канца XIV – пачатку XV ст. – срэбнай манеты Вялікага Княства Літоўскага перыяду кіравання князя Вітаўта. Гэта рарытэтная срэбная манета ручной чаканкі мае назву «пенязь» (або «дынарый») датуецца 1380–1400 гг. і адносіцца да часоў праўлення вялікага князя Вітаўта. Дадзеная манета знойдзена на Навагрудчынне і з’яўляецца адзінкавай знаходкай. На адным баку манеты змешчана зааморфная выява (жывёла на чатырох лапах, верагодна, леў ), на другім баку – кругавы кірылічны надпіс. Манета набыта на сродкі ААТ Белзнешэканамбанк.

17 мая 2011 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя рарытэтнага старадрукаванага выдання канца XVI стагоддзя — кнігі "Апостал", якая пабачыла свет пасля 1595 года ў друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.

Кніга "Апостал" была набыта Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь у 2001 годдзе ў прыватнай асобы. Аднак, з-за дрэннага стану захаванасці і наяўных пашкоджанняў экспанаванне было немагчыма. Рэстаўрацыя выдання стала вынікам рэалізацыі сумеснага праекта музея і ААТ «Белзнешэканамбанк». Дзякючы ўмелай рэстаўрацыі выданню быў вернуты стан, блізкі першапачатковаму.

Друкарня купцоў Мамонічаў, якая дзейнічала ў канцы XVI – пачатку XVIІ стагоддзя, – знакавая з’ява для беларускай культуры. Дзякуючы ёй пабачылі свет "Статут Вялікага Княства Літоўскага", "Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага" і іншыя выданні. "Апостал" – кніга для богаслужэння, якая зьмяшчае частку Новага Запавету: Дзеі і Пасланні святых апосталаў.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белзнешэканамбанк" – універсальны крэдытна-фінансавы інстытут, які займае вядучыя пазіцыі сярод камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь у вобласці міжнародных разлікаў, валютных аперацый і абслугоўвання замежнаэканамічнай дзейнасці дзяржавы і кліентаў, які мае шматгадовы досвед працы і прызнаную рэпутацыю на замежным і ўнутраным валютных рынках.