Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



РЭХА МІНУЛАЙ ВАЙНЫ

З 04.05.2022 года напярэдадні Дня Перамогі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Музеем сучаснай гісторыі Расіі прадстаўляе віртуальны праект “Рэха мінулай вайны”.

Прадстаўленыя на выставе графічныя работы са збору Музея сучаснай гісторыі Расіі створаны непасрэдна ў ваенны час і з'яўляюцца свайго роду мастацкім сведчаннем тых гадоў, адлюстроўваючы самыя змрочныя і самыя гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны: абарону Масквы, блакаду Ленінграда, Сталінградскую бітву, бітву на Курскай дузе і нарэшце – ўзяцце Берліна. Гэта была таксама барацьба з ворагам – толькі сродкамі мастацтва.

На выставе выкарыстаны фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., а таксама вершы савецкіх і расійскіх паэтаў Сяргея Акраняна, Вольгі Бергольц, Барыса Вахціна, Булата Акуджавы, Канстанціна Сіманава, фрагменты песень і прыпевак.

Мастакі і літаратары – вядомыя і тыя, якія толькі пачыналі свой творчы шлях – працавалі ў франтавых выданнях, змагаліся ў партызанскіх атрадах, ваявалі на перадавой, працавалі ў імя будучай перамогі ў абложаных гарадах.

Мастацкае майстэрства ў спалучэнні з дакументальнай дакладнасцю –вось што надае стрыманаму графічнаму мастацтву магутнае эмацыйнае гучанне. І няхай зброяй мастакоў былі толькі пэндзаль і аловак, але іх мастацтва таксама набліжала Перамогу.

Віртуальную выставу можна паглядзець на афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь па спасылцы.